Беларуская Служба

Імпарцёры з Японіі і Ганконга пазнаёміліся з галіной вытворчасці ялавічыны ў Польшчы

24.10.2023 10:01
Японія і Ганконг з’яўляюцца важнымі імпарцёрамі польскіх прадуктаў харчавання.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/New Africa

Імпарцёры з Японіі і Ганконга пазнаёміліся з галіной вытворчасці ялавічыны ў Польшчы падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі, якая прайшла ў панядзелак у Варшаве.

Гаворка ішла аб маштабах і спецыфіцы вытворчасці ялавічыны ў краіне, а таксама аб умовах экспарту прадуктаў жывёльнага паходжання з Польшчы.

Праграма ЕС «Еўрапейская ялавічына на азіяцкіх рынках» рэалізуецца Саюзам вытворцаў і працадаўцаў мясной прамысловасці.

Японія і Ганконг з’яўляюцца важнымі імпарцёрамі польскіх прадуктаў харчавання. У 2022 годзе польскі экспарт у Японію дасягнуў 108 мільёнаў еўра, а замарожаная ялавічына з'яўляецца найважнейшым экспартным прадуктам на гэты рынак. Польскі экспарт харчовых прадуктаў у Ганконг летась склаў 93,8 мільёна еўра.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Аналітыкі: Дадзеныя аб будаўніча-мантажнай вытворчасці сведчаць аб ажыўленні эканомікі

24.10.2023 08:03
Гэта другі запар станоўчы сюрпрыз у гэтым сектары, паясняюць аналітыкі Santander.

У 2024 годзе ў Польшчы вырастуць стаўкі мясцовых падаткаў

24.10.2023 09:01
Стаўкі мясцовых падаткаў штогод карэкціруюцца з улікам інфляцыі з першага паўгоддзя.