Беларуская Служба

Справаздача: 85 працэнтаў супрацоўнікаў працуюць звышурочна

24.10.2023 13:02
Паводле экспертаў, чым вышэйшая пасада, тым больш выпадкаў звышурочнай працы.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

85 працэнтаў супрацоўнікаў і 92 працэнты кіраўнікоў працуюць звышурочна. Асноўная прычына – занадта шмат службовых абавязкаў, чытаем у справаздачы Hays Poland і Baker McKenzie.

Звышурочная праца – гэта праблема, якая закранае «пераважную большасць» спецыялістаў і людзей, якія займаюць кіруючыя пасады – незалежна ад полу, узросту і прафесіі.

Аўтары дакладу адзначаюць, што звышурочная праца негатыўна адбіваецца на «асабістым жыцці, самаадчуванні і здароўі».

«Звышурочныя гадзіны часта выкліканы прабеламі ў зносінах, нездаровымі культурнымі звычкамі і старымі бізнес-мадэлямі, якія не супадаюць з сучаснымі ўмовамі», – гаворыцца ў справаздачы.

«Амаль 7 з 10 апытаных выконваюць свае прафесійныя абавязкі таксама ў выхадныя, святочныя дні, падчас адпачынку. Амаль палова апытаных (49%) заяўляюць, што звычайна працуюць звышурочна да 5 гадзін у тыдзень», – заяўляюць аўтары справаздачы.

Яны адзначаюць, што чым вышэйшая пасада, тым больш выпадкаў звышурочнай працы.

Эксперты заявілі, што сітуацыя са звышурочнай працай можа памяняцца, калі на рынку працы з'явіцца маладое пакаленне супрацоўнікаў, якое мае выразна пастаўленыя мэты ў кантэксце сваёй карʼеры і балансу працы і жыцця.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Аналітыкі: Дадзеныя аб будаўніча-мантажнай вытворчасці сведчаць аб ажыўленні эканомікі

24.10.2023 08:03
Гэта другі запар станоўчы сюрпрыз у гэтым сектары, паясняюць аналітыкі Santander.