Сямейныя прадпрыемствы складаюць 40 працэнтаў кампаній, якія каціруюцца на Варшаўскай фондавай біржы. Трэцюю справаздачу на гэтую тэму прадставіла кансалтынгавая кампанія Grant Thornton. У даследаванні аналітыкі прааналізавалі дзейнасць 166 кампаній такога тыпу. Большасць з іх, 54, дзейнічаюць у Мазовіі – гэта амаль траціна.
Найстарэйшая сямейная кампанія каціруецца на Варшаўскай фондавай біржы ўжо амаль 30 гадоў. Самая малодшая – з красавіка бягучага года.
Старшыня Варшаўскай фондавай біржы Марэк Діетль(Marek Dietl) пераконвае, што сямейныя прадпрыемствы – гэта аснова гандлёвай платформы:
- Гэта, як калі гаворка ідзе пра іх колькасць, так і якасць. У доўгатэрміновай перспектыве інвестыцыі ў акцыі гэтага тыпу кампаній даюць лепшы даход, чым інвестыцыі ў больш шырокі рынак. Таму, гэта цікавая прапанова для патэнцыйных інвестараў. Паводле мяне, гэта вынік паслядоўнасці ў стратэгіі, якая накіраваная на вынікі ў доўгатэрміновай перспектыве.
Віцэ-старшыня Grant Thornton Дарыюш Бэднарскі(Dariusz Bednarski) падкрэсліў, што сямейныя прадпрыемствы -гэта значная сіла біржы:
- Сямейным кампаніям у меншай ступені пагражаюць раптоўныя змены ў эканоміцы, як, напрыклад, пандэмія. Таксама сямейныя кампаніям даказалі, сваёй устойлівасць да такіх з’яваў як, вайна ва Украіне. Яны здольныя эфектыўна спраўляцца з такімі некарыснымі сітуацыямі.
Варшаўская фондавая біржа – як і многія іншыя фондавыя біржы ў свеце – сямейнымі кампаніямі называюць, такія суб’екты, у якіх заснавальнік разам з членамі бліжэйшай сям’і валодае, як мінімум, 25 працэнтамі галасоў на агульным сходзе акцыянераў.
IAR/аз