Беларуская Служба

Пачалося двухдзённае паседжанне Рады грашовай палітыкі

07.11.2023 14:01
Рада грашовай палітыкі вырашыць пра ўзровень працэнтных ставак у нацбанка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачалося двухдзённае паседжанне Рады грашовай палітыкі, падчас якога будзе прынятае рашэнне пра ўзровень працэнтных ставак у нацбанка Польшчы. Дырэктар Бюро макраэканамічнага аналізу PKO Bank Polski Марта Пэтка-Загаеўска(Marta Petka-Zagajewska) бачыць вялікі шанец на зніжэнне ставак:

- Асноўны аргумент, які можа паўплываць на зніжэнне ставак, гэта факт, што зноў інфляцыя ніжэйшая, чым прадугледжвалі прагнозы. Тэндэнцыя да зніжэння інфляцыі цягам апошніх месяцаў выразна паскорылася.

Нагадваем, узровень працэнтных ставак у нацбанка вызначае, між іншым, працэнтныя стаўкі па некаторых крэдытах, грашовых укладах і дзяржаўных аблігацыях. Базавая працэнтная стаўка Нацыянальнага банка Польшчы цяпер складае 5,75 працэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Амаль палова кампаній выкарыстоўвае сацсеткі ў дзелавых мэтах

01.11.2023 09:03
У 2023 годзе свае сайты мелі дзве траціны (67 працэнтаў) прадпрыемстваў у Польшчы.