Беларуская Служба

Прамы цягнік злучыць Прагу з польскім узбярэжжам

14.11.2023 09:35
Польшча становіцца ўсё больш папулярным кірункам сярод чэшскіх турыстаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/652234

Міністэрства транспарту Чэхіі падпісала дзесяцігадовы кантракт з чэшскім нацыянальным чыгуначным перавозчыкам на запуск прамога злучэння паміж Прагай і польскім Труймястам – то бок гарадамі Гданьск, Гдыня і Сопат на ўзбярэжжы Балтыкі. Са снежня наступнага года цягнік будзе курсіраваць чатыры разы на дзень.

Паводле дырэктара пражскага офіса Польскай турыстычнай арганізацыі Паўла Трояна(Pavel Trojan), на злучэнні выйграюць, перш за ўсё, жыхары заходняй часткі Чэхіі:

- Гэта будзе сапраўдная малая «рэвалюцыя». Калі нехта жыве ў Остраве або ў паўночнай Маравіі, то ён можа дабрацца да Балтыйскага мора без праблем. З Прагі, Лібераца ці Градзец-Кралавэ – гэта каля 8-9 гадзін язды, у тым ліку праз Познань. Пераадолець гэты шлях чыгуначным транспартам таксама вельмі складана.

Такім чынам чэшскія пасажыры таксама змогуць скарыстацца прамым чыгуначным злучэннем паміж Прагай і Вроцлавам, які на маршруце цягніка.

Польшча становіцца ўсё больш папулярным кірункам сярод чэшскіх турыстаў. Са студзеня па жнівень бягучага года гасцінічнымі паслугамі ў Польшчы скарысталіся 229 тысяч чэхаў, то бок на 69 працэнтаў больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі