Каля 1 200 грузавікоў чакаюць у 29-кіламетровай чарзе на выезд з Польшчы ва Украіну праз КПП у Дарагуску ў Люблінскім ваяводстве, паведамляе паліцыя. Разліковы час чакання – 255 гадзін, гэта значыць больш за 10 дзён.
Каля 500 грузавікоў чакаюць у 125-гадзіннай чарзе на выезд з Польшчы ва Украіну на КПП у Грэбенным. Чарга складае каля 26 кіламетраў.
Нагадваем, ужо больш за тыдзень на двух згаданых памежных пераходах з Украінай пратэстуюць польскія перавозчыкі.
Яны патрабуючы, між іншым, увядзення камерцыйных дазволаў для ўкраінскіх кампаніяў на перавозку тавараў, за выключэннем гуманітарнай дапамогі і паставак для ўкраінскага войска, прыпынення дзеяння ліцэнзій для кампаній, якія былі створаны пасля пачатку вайны супраць Украіны, і іх праверкі.
PAP/аз