Беларуская Служба

У ІІІ квартале ВУП у Польшчы вырас 0,4 працэнта ў параўнанні з мінулым годам

14.11.2023 12:01
Поўныя дадзеныя аб ВУП у трэцім квартале Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе 30 лістапада.
.
Эканоміка. Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У трэцім квартале бягучага года ВУП у Польшчы вырас на 0,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года, пра гэта сведчыць папярэдняя ацэнка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
Нагадваем, у другім квартале адбылося зніжэнне на 0,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Аднак у параўнанні з другім кварталам бягучага года ў трэцім квартале валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 1,4 працэнта.

Польская эканоміка павольна вяртаецца на шлях росту, лічыць Сэбастыян Сайнуг(Sebastian Sajnóg) з Польскага эканамічнага інстытута:

- Такім чынам заканчваецца цыкл падзенняў, які фіксаваўся ў першай палове года. Польскую эканомікі ажыўляюць два рухавікі: станоўчае сальда знешняга гандлю і выдаткі на інвестыцыі. Мы ацэньваем, што інвестыцыі выраслі на 5-5,5 працэнта. Спадзяемся таксама меншага падзення спажывання, чым у першай палове бягучага года.

Поўныя дадзеныя аб ВУП у трэцім квартале Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе 30 лістапада.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі