Нацыянальны цэнтр даследаванняў і развіцця (NCBR) вядзе набор на трэцюю праграму для маладых кампаній, якія жадаюць выйсці на амерыканскі рынак і пачаць сваю дзейнасць у Невадзе. Праграма прадугледжвае ўсебаковую падтрымку прадпрымальнікаў з боку польскіх і амерыканскіх экспертаў.
Праграма NCBR-NAP рэалізуецца ў рамках супрацоўніцтва паміж Польшчай і штатам Невада. Да ўдзелу ў конкурсе могуць падаваць заяўкі кампаніі і стартапы, якія вядуць бізнес у Польшчы не менш за шэсць месяцаў, і не больш за шэсць гадоў.
Анджэй Вайс, каардынатар праектаў у аддзеле міжнароднага супрацоўніцтва NCBR, паведаміў, што на ўдзел у праграме могуць падаць заяўкі кампаніі, якія працуюць у розных галінах:
- Гэта вытворчасць беспілотнікаў, сучасныя тэхналогіі звязаныя з сельскай гаспадаркай, з захоўваннем энергіі, водныя тэхналогіі, шырокі сектар гульняў відэа і онлайн, таксама сектар звязаны з гасцінным бізнесам , – рэстараны, казіно чым славіцца Лас-Вегас, то бок паўднёвая часта штату Невада.
У папярэднім выпуску праграмы NCBR удзельнічала, між іншым, польская кампанія Farada, якая вырабляе беспілотнікі і абслугоўвае палёты беспілотных лятальных апаратаў, у тым ліку медыцынскіх. У жніўні яна адкрыла свой першы замежны філіял у амерыканскім штаце Невада.
Аперацыйны дырэктар Farada Group Яанна Руткоўска заявіла, што праграма NCBR дапамагла ім выйсці на амерыканскі рынак:
- У рамках стратэгіі soft landing, усёй інфармацыі і падказак, якія мы атрымалі ў рамках праграмы, мы вырашылі, што ў Невадзе ўваходзім у сектар нагляду за крытычнай інфраструктурай. Штат Невада якраз надзяляе вялікай увагай гэтую галіну. Гэта, напрыклад, дыстанцыйнае назіранне за энергетычнай інфраструктурай.
NCBR адзначае, што ўжо некалькі гадоў штат Невада вельмі цікавы для прадпрымальнікаў з-за адсутнасці дзяржаўных падаткаў на прыбытак. Гэты штат мяжуе з Каліфорніяй і ў той жа час там меншыя кошты жыцця, чым у Каліфорніі. Між тым, у Невадзе маюць свае галоўныя офісы такія буйныя кампаніі як Amazon, Tesla і Panasonic. Таксама там знаходзіцца вялікі медны руднік, які ў ЗША эксплуатуе польская кампанія KGHM.
Першы этап набору маладых польскіх кампаній у праграму Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і развіцця, якія жадаюць выйсці на амерыканскі рынак, працягнецца да 6 снежня.
10 лепшых стартапаў, якія прадстаўляюць ключавыя галіны для Польшчы і для Невады, у траўні адправяцца ў Лас-Вегас, Рэно і Сан-Францыска на тыднёвую падрыхтоўчую праграму.
яс