Беларуская Служба

Сярэдні заробак ў Польшчы ў кастрычніку склаў у эквіваленце 1 728,63 еўра

21.11.2023 16:45
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала дадзеныя аб заробках і занятасці ў Польшчы ў кастрычніку.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/Kamil Zajaczkowski

Сярэдні заробак у сектары прадпрыемстваў у кастрычніку склала 7544,98 злотых (еўра 1 728,63), гэта значыць на 12,8 працэнта вышэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года – сведчаць звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Найбольшы рост датычыцца галіны здабычы карысных выкапняў.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення таксама паказваюць, што ў кастрычніку занятасць у сектары прадпрыемстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізілася на 0,1 працэнта. У мінулым месяцы ў ім было амаль 6,5 мільёна штатных працоўных месцаў.

Дадзеныя датычацца прадпрыемстваў, дзе працуе больш за дзевяць чалавек.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі