Беларуская Служба

LOT вяртае рэйсы з Варшавы ў Афіны

28.11.2023 08:00
Перавозчык таксама паведаміў аб аднаўленні вакацыйных зносін з аэрапорта ў Радаме.
 LOT
Авіякампанія LOT By BriYYZ from Toronto, Canada - LOT Polish Airlines Boeing 787-8 SP-LRF (1), CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41141821

Польская авіякампанія LOT аднаўляе рэгулярныя зносіны па маршруце Варшава-Афіны. Самалёты нацыянальнага авіяперавозчыка пачнуць іх выконваць з красавіка будучага года. Перавозчык таксама паведаміў аб аднаўленні вакацыйных зносін з аэрапорта ў Радаме. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Аляксандр Пшоняк:

- Авіякампанія LOT аднаўляе рэгулярныя рэйсы з варшаўскага аэрапорта імя Шапэна ў сталіцу Грэцыі. Самалёты нацыянальнага авіяперавозчыка будуць лятаць у Афіны кожны дзень з 11 красавіка ў 10.00. Пералёт будзе доўжыцца дзве гадзіны 40 хвілін, зваротны пералёт – на пяць хвілін карацей. LOT таксама абвясціў аб аднаўленні сезонных летніх зносін з аэрапорта ў Радаме. Гаворка ідзе пра рэйсы ў сталіцу Албаніі – Тырану і ў Прэвезу ў Грэцыі. Новымі ў летняй сетцы рэйсаў з Радама стануць рэйсы ў Охрыд у Македоніі і Падгорыцу – сталіцу Чарнагорыі. У летнім раскладзе захаваецца спалучэнне Радам – Рым, але затое знікне спалучэнне з Парыжам. Квіткі на анансаваныя рэйсы ўжо даступныя на старонках продажу LOT.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі