Беларуская Служба

Да 2050 года кошт сусветнага рынку вадароду можа павялічыцца ўтрая

28.11.2023 10:01
Найбольшымі вытворцамі вадароду ў Еўропе з’яўляюцца: Германія, Нідэрланды і Польшча.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:anncapictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Варшаве заканчваецца двухдзённы кангрэс 3W, арганізаваны, між іншым, Банк нацыянальнай гаспадаркі, BGK. Нагадваем, ідэя 3W – прысвечаная новым тэхналогіям, якія абапіраюцца на ваду, вадарод і вуглярод.

На думку аўтараў дакладу: «Свет 3W. Рэальнасць і будучыня», які быў прадстаўлены на кангрэсе, кошт сусветнага рынку вадароду, які ў 2022 годзе складаў прыкладна 138 мільярдаў еўра, у 2050 годзе можа павялічыцца ўтрая. Гэта ў выніку дэкарбанізацыі сусветнай эканомікі.

Дамінік Сыпнеўскі(Dominik Sypniewski) з Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта з’вярнуў увагу на тое, што вадарод можна паспяхова выкарыстоўваць у металургіі, прамысловасці і транспарце:

- Усё гэта прычыніцца да дэкарбанізацыі – змяншэння выкіду вуглякіслага газу. У сваю чаргу дэкарбанізацыгя запаволіць працэс спажывання вады. Трэба ўспомніць таксама пра вугляродныя нанатэхналогіі, якія можна эфектыўна выкарыстоўваць для ачысткі вады. Усё гэта разам азначае, што 3W – гэта не проста навуковая ідэя, але ідэя, якая дазволіць гэтай планеце выжыць даўжэй.

У цяперашні час больш за палову вадароду выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці, перш за ўсё, для вытворчасці штучных угнаенняў і азотнай кіслаты. Другая асноўная сфера выкарыстання вадароду – нафтаперапрацоўчая галіна. Вадарод выкарыстоўваецца для вытворчасці дызельнага паліва, рэактыўнага паліва і ачысткі нафтапрадуктаў.

Найбольшымі вытворцамі вадароду ў Еўропе з’яўляюцца: Германія, Нідэрланды і Польшча.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі