53 працэнты апытаных палякаў яшчэ не набылі ніводнага каляднага падарунка, 31 працэнт – мае ўжо частку, а 4 працэнты – усе, гаворыцца ў апытанні CBRE.
59 працэнтаў рэспандэнтаў падарункі плануюць купляць за 2-3 тыдні да Калядаў, 17 працэнтаў традыцыйна робяць гэта на тыдзень наперад святамі, а 6 працэнтаў купляюць падарункі «зусім у апошні момант».
Калядныя падарункі для блізкіх купляюць 9 з 10 палякаў. 1 працэнт рэспандэнтаў заяўляюць, што падарункі рыхтуюць самі.
У перадкаляднай гонцы за падарункамі наперадзе жанчыны – 35 працэнтаў з іх заяўляюць, што купілі, як мінімум, частку падарункаў. Раней калядныя падарункі купляюць людзі ва ўзросце 25-34 гадоў. 40 працэнтаў з іх ужо пачалі пакупкі.
Пры нагодзе падрыхтоўкі да святаў, рэспандэнты наракаюць на высокія цэны (49%), натоўп у крамах (21%), занадта вялікі выбар, які можа ашаламіць (12%), а таксама на тое, што крамы не працуюць па нядзелях (8%).
PAP/аз