Памежная служба Польшчы прапанавала ўкраінскаму боку адкрыць дадатковую паласу для фураў на пераходзе «Далгабычаў- Угрынаў». Гаворка ідзе «пусты транспарт» з Украіны, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Барташ Градэцкі на прэс-канферэнцыі ў Вержхавісках на Любліншчыне, падчас якой абмяркоўвалася тэма ўзмоцненых праверак украінскіх грузавікоў.
Барташ Гарадэцкі заявіў, што калі гаворка ідзе пра дзейнасць паліцыі і памежнікаў, то цяпер, акрамя звычайных кантрольных мерапрыемстваў, яна сканцэнтраваная на ахове грамадскага парадку на памежных пераходах і падʼязных дарогах.
«Мы будзем праводзіць сумесныя праверкі з Нацыянальнай падатковай адміністрацыяй і Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй. Іх мэта – ліквідаваць усе парушэнні, якія ўзнікаюць пры транспарце грузаў у Польшчу», – сказаў Барташ Градэцкі.
IAR/аз