Сёння (5 снежня) пачалося двухдзённае паседжанне Рады грашовай палітыкі, падчас якога члены рады прымуць рашэнне аб працэнтных стаўках у Нацбанку. Нагадваем, іх узровень вырашае, між іншым, пра працэнтную стаўку па крэдытах у злотых.
Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк(Monika Kurtek) лічыць, што сябры рады не памяняюць працэнтных ставак з прычыны выразнай нявызначанасці адносна ўзроўню інфляцыі ў бліжэйшым часе:
- Назіраецца значная няўпэўненасць, адносна таго, як будзе выглядаць інфляцыя цягам бліжэйшых месяцаў. Мы чакаем пацверджаных рашэнняў новага ўраду па справе коштаў электраэнергіі для хатніх гаспадарак, ПДВ на прадукты харчавання. Усё гэта будзе мець уплыў на інфляцыю на пачатку новага года. Пра тое, як будуць выглядаць інфляцыйныя працэсы мы даведаемся, хутчэй за ўсё, у сакавіку.
Моніка Куртэк не выключае, што працэнтныя стаўкі захаваюцца на цяперашнім узроўні ўвесь наступны год.
Базавая працэнтная стаўка ў Нацыянальным банку Польшчы цяпер складае 5,75 працэнта. Рашэнне рады аб працэнтных стаўках будзе абвешчана ў сераду ў другой палове дня.
IAR/аз