Беларуская Служба

Завершаны тэндар на будаўніцтва тунэлю для паспешнай чыгункі з Варшавы ў бок Лодзі

12.12.2023 18:01
 Гэта апошні з трох кантактаў, у рамках якога будуецца хуткасны чыгуначны маршрут з Варшавы ў Лодзь.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Peter H z Pixabay/CC0

Намеснік міністра фінансаў і паўнамоцны прадстаўнік ураду пры Цэнтральным камунікацыйным порце (CPK) Марцін Гарала паведаміў, што тэндар на будаўніцтва чыгуначнага тунэлю да Лодзі гатовы. Гэта апошні з трох кантактаў, які будзе часткай хуткаснага чыгуначнага спалучэння з Варшавы ў Лодзь.

Марцін Гарала паведаміў, што тэндар будзе афіцыйна абвешчаны ў бліжэйшыя дні. Ён нагадаў, што з верасня вядуцца першыя земляныя работы па ўмацаванні падмурка Лодзінскага цэнтра культуры, пад якім будзе пракапаны чыгуначны тунэль.

- Пракладка тунэлю будзе весціся з выкарыстаннем глыбіннай тэхналогіі, гэта звязана з тым, што тунэль трэба выкапаць пад горадам, пад жылымі кварталамі. У верасні пачаліся першыя будаўнічыя працы, то бок умацаванне фундаментаў. Гэта першы абавязковы этап будаўніцтва тунэлю. На мінулым тыдні мы падпісалі дамову на будаўніцтва стартавай і канцавой платформы, а цяпер завяршаецца тэндар на пракладку самога тунэлю.

Маршрут Лодзь - Варшава стане першым участкам новага хуткаснага чыгуначнага сплучэння ў Польшчы. Ён павінен быць гатовы ў 2028 годзе, гэта значыць у тым жа годзе, што і першы этап Цэнтральнага камунікацыйнага порта. Па гэтым маршруце цягнікі будуць рухацца з хуткасцю 250 кіламетраў у гадзіну.

ПР/юл

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі