З 12 снежня квіткі на цягнікі PKP Intercity можна набыць непасрэдна праз прыкладанне Jakdojade, то бок без перанакіравання на сайт чыгуначнага перавозчыка. Прыкладанне Jakdojade – пяты партнёр PKP Intercity, які ўжо прадае білеты ў рамках супрацоўніцтва на адных камерцыйных умовах.
Нагадваем, квіткі на цягнікі нацыянальнага перавозчыка, можна набыць таксама праз прыкладанні і інтэрнэт-каналы: mPay, e-podróżk.pl, SkyCash, KOLEO.
За 11 месяцаў 2023 года кампанія PKP Intercity прадала праз прыкладанні і анлайн-каналы 7,4 мільёна білетаў.
PKP Intercity – польскі міжрэгіянальны чыгуначны перавозчык.
PAP/аз