Новыя польскія ўлады хочуць паглядзець, як будзе развівацца сітуацыя на энергетычным рынку, таму цэны на энерганосьбіты ў Польшчы былі замарожаныя толькі на паўгода, лічыць эксперт у галіне энергетыкі Даніэль Чыжэўскі(Daniel Czyżewski):
-Канчаткова палітыкі будуць прымушаныя адказаць на пытанне, як рынак энергіі ў Польшчы павінен выглядаць. Пасля энергетычнага крызісу 2022 года Польшча зрабіла стаўку на «сістэму ўмяшання», якая ўтрымлівае ў пэўным дыяпазоне цэны для хатніх гаспадарак і іншых спажыўцоў. З палітычнага пункту гледжання – гэта карысны выхад, паколькі спажыўцы, то бок выбаршчыкі не падвяргаюцца рашучым павышэнням коштаў.
Эксперт нагадвае, што Расія не толькі атакавала Украіну, але таксама выклікала энергетычны крызіс у Еўропе, штучна павышаючы цэны на энерганосьбіты:
- У выніку супадзення многіх фактараў, як лагодная зіма і буйныя пастаўкі звадкаванага газу, можна сказаць, што Еўропа перамагала ў эканамічнай вайне з Пуціным. Зараз, як на еўрапейскім, так і нацыянальным узроўні, фарміруецца новы энергетычны парадак.
Расія мае ўжо невялікі ўплыў на еўрапейскі энергетычны рынак, лічыць Даніэль Чыжэўскі.
IAR/аз