Даследаванне, праведзенае Santander Bank Polska, паказвае, што для 54 працэнтаў малодшых і 65 працэнтаў старэйшых падлеткаў высокія заробкі – гэта сінонім прафесійнага поспеху.
У сярэднім кожны пяты падлетак, незалежна ад узросту, успрымае як поспех высокую пасаду і добрыя адносіны з калегамі. Старэйшыя падлеткі цэняць баланс паміж прафесійным і асабістым жыццём значна больш, чым маладзейшыя(26 працэнтаў супраць 6 працэнтаў).
Для 40 працэнтаў рэспандэнтаў ва ўзросце 12-15 гадоў і 56 працэнтаў падлеткаў ва ўзросце 16-18 гадоў важнaе развіццё асобы.
Кожны другі апытаны падлетак лічыць, што руплівая праца дапамагае дасягнуць прафесійны поспех. Аднак, што цікава, амаль кожны чацвёрты падлетак з групы малодшых лічыць, што прафесійны поспех – гэта, перш за ўсё, вынік шчасця.
PAP/аз