Беларуская Служба

У Польшчы дзейнічаюць новыя патрабаванні па ахове працы з маніторамі

02.01.2024 12:15
Яны тычацца супрацоўнікаў, якія за камп’ютарам праводзяць, як мінімум, палову свайго працоўнага часу.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Асобы, якія працуюць з маніторамі павінны быць лепш ахоўваныя. Напрыканцы 2023 года ў Польшчы ў сілу ўступілі новыя палажэнні аб ахове працы на пасадах, абсталяваных маніторамі. Яны тычацца, перш за ўсё, супрацоўнікаў, якія за камп’ютарам праводзяць палову працоўнага часу, кажа бухгалтар Паўліна Владарчык(Paulina Włodarczyk):

- Згаданае распараджэнне называе падрабязныя патрабаванні, адносна арганізацыі месца працы супрацоўніка, які праводзіць за камп’ютарам, як мінімум, чатыры гадзіны ў дзень.

У кампаніяў, якія дзейнічалі да 17 лістапада, то бок да моманту ўвядзення новых правілаў, шэсць месяцаў на ўкараненне зменаў. Новыя палажэнні распаўсюджваюцца таксама на супрацоўнікаў, якія працуюць дыстанцыйна. Аднак у такім выпадку супрацоўнік, сам нясе адказнасць за арганізацыю свайго працоўнага месца.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі