Беларуская Служба

80 мільёнаў злотых на рэкламную дзейнасць могуць атрымаць вытворцы прадуктаў харчавання ў Польшчы

09.01.2024 13:01
Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі пачне прыём заявак з 19 студзеня.
A
AгароднінаJerzyGorecki/pixabay.com/CC0 Public Domain

80 мільёнаў злотых(больш за 18 мільёнаў еўра) на рэкламныя і маркетынгавыя мерапрыемствы могуць сёлета атрымаць вытворцы прадуктаў харчавання ў Польшчы. Падаваць заяўкі на згаданую падтрымку можна будзе з 19 студзеня па 18 сакавіка бягучага года, паведаміла Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі.

Сродкі можна будзе атрымаць на рэалізацыю праектаў, накіраваных на прасоўванне прадуктаў харчавання і інфармаванне патэнцыяльных спажыўцоў аб іх перавагах. Умова – згаданыя прадукты павінны вырабляюцца ў адпаведнасці з нацыянальнымі і еўрапейскімі сістэмамі якасці.

Фінансаванне паступае са Стратэгічнага плана адзінай сельскагаспадарчай палітыкі на 2023-2027 гады.

Прыём заявак будзе праводзіцца выключна праз платформу электронных паслуг Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі