Беларуская Служба

Індэкс настрояў у польскай эканоміцы ў снежні склаў 99,0 пунктаў

09.01.2024 12:15
Паказчык павысіўся на 0,2 пункта ў параўнанні з лістападам таго ж года.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Індэкс настрояў у польскай эканоміцы (Economic Sentiment Indicator – ESI) у снежні склаў 99,0 пунктаў, то бок павысіўся на 0, 2 пункта ў параўнанні з лістападам (98,8 пункта) таго ж года, паведаміла Еўракамісія.

Індэкс настрояў у эканоміцы складаецца з паказчыкаў для прамысловасці (40 працэнтаў), сферы паслуг (30 працэнтаў), спажыўцоў (20 працэнтаў), будаўніцтва і рознічнага гандлю (па 5 працэнтаў).
Індэкс на ўзроўні 100 працэнтаў адпавядае шматгадовай сярэдняй, якая вызначаецца пачынаючы з 1990 года.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча эфектыўна прыцягвае прамыя замежныя інвестыцыі

09.01.2024 08:45
Паводле Польскага эканамічнага інстытута, замежныя інвестыцыі ў Польшчы ў 2023 годзе дасягнулі 3,9 працэнта ВУП.