Беларуская Служба

У 2024 годзе PKP Intercity плануе перавезці 70 мільёнаў пасажыраў

16.01.2024 09:21
Згодна са стратэгіяй дзяржперавозчыка, у 2030 годзе кампанія павінна абслужыць прыкладна 88 мільёнаў пасажыраў.
PKP Intercity
PKP Intercity Autorstwa Bardrock - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=9798784

Сёлета PKP Intercity плануе абслужыць каля 70 мільёнаў пасажыраў. Гэта на два мільёны больш, чым у рэкордным 2023 годзе, калі перавозчык перавёз 68 мільёнаў кліентаў (годам раней – 59 мільёнаў).
Віцэ-старшыня чыгуначнай кампаніі Тамаш Гонтарж(Tomasz Gontarz) паведаміў, што ў бягучым годзе тэмпы росту колькасці абслужаных пасажыраў крыху зменшацца ў сувязі з чаканымі рамонтнымі працамі:

- Пад увагу трэба ўзяць, напрыклад, планаваны рамонт варшаўскага чыгуначнага вузла і ўскладненні ў руху міжрэгіянальных цягнікоў, якія праязджаюць праз Варшаву.Ты не менш, 70 мільёнаў – гэта і так на шмат больш, чым прадугледжвала стратэгія развіцця кампаніі, распрацаваная ў 2021 годзе.

Згодна са стратэгіяй дзяржперавозчыка, у 2030 годзе кампанія павінна абслужыць прыкладна 88 мільёнаў пасажыраў. Віцэ-старшыня PKP Intercity не выключае, што вынікі могуць быць нашмат лепшымі:

- Назіраючы за ростам колькасці пасажыраў у апошнія гады і пры захаванні цяперашніх тэмпаў, можна прагназаваць, што ў 2030 годзе мы перавязём 100 мільёнаў пасажыраў, а можа, і крыху больш.

На мінулым тыдні чыгуначная кампанія падпісала найбуйнейшы ў сваёй гісторыі кантракт на пастаўку 63 электравозаў. Таксама перавозчык закупляе новыя вагоны і мадэрнізуе тыя, якімі карыстаецца цяпер.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Квіткі на цягнікі PKP Intercity можна набыць праз прыкладанне Jakdojade

26.12.2023 10:01
За 11 месяцаў 2023 года кампанія PKP Intercity прадала праз прыкладанні і розныя анлайн-каналы 7,4 мільёна білетаў.