Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў у Польшчы аштрафавала на агульную суму амаль 8 мільёнаў злотых( больш за 1 мільён 830 тысяч еўра)кампаніі Volkswagen Poznań і Solaris Bus and Coach за затрымкі плацяжоў. Акрамя таго, кіраўнік упраўлення распачаў супраць згаданых кампаніяў 30 спраў па падазрэнні ў затрымцы плацяжоў.Тамаш Хрустны(Tomasz Chróstny) дадаў, што аштрафаваныя кампаніі маюць запазычанасць перад шматлікімі прадпрымальнікамі:
- Штраф выстаўлены кампаніі Volkswagen Poznań склаў амаль 5 мільёнаў злотых (больш за 1 мільён 144 тысяч еўра). У ходзе разбіральніцатва было ўстаноўлена, што цягам трох месяцаў кампанія не заплаціла амаль 1 700 кантрагентам. Кампанія Solaris Bus and Coach была аштрафаваная на суму больш за 3 мільёны злотых( больш за 686 тысяч еўра). У аналізаваным перыядзе яна спазнілася з аплатай больш за 32 тысяч рахункаў, якія выставілі 1 700 кантрагентаў.
Старшыня Упраўлення па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў таксама паведаміў агулам пра вялікія памеры запазычанасці прадпрыемстваў па плацяжах падрадчыкам і кантрагентам:
- За ўвесь 2023 год мы выдалі 52 заявы адносна прадпрымальнікаў, якія своечасова не плацяць сваім кантрагентам і выставілі штрафы на агульную суму 40 мільёнаў злотых (больш за 9 мільёнаў еўра). У мінулым годзе адміністрацыйныя працэсы былі ўзбуджаныя супраць 30 кампаніяў, плацежная дысцыпліна якіх выклікала найбольшыя сумневы ўпраўлення.
Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў нагадвае, што запазычанасці па плацяжах асабліва балюча закранаюць малыя і сярэднія кампаніі, якія ствараюць найбольшую колькасць працоўных месцаў у Польшчы і адказваюць за амаль палову польскага ВУП.
IAR/аз