Беларуская Служба

Упершыню пасля 1989 года сярэдні заробак у Польшчы перавысіў 8 000 злотых

23.01.2024 11:30
Паводле экспертаў, выклікам для рынку працы ў 2024 годзе будзе недахоп адпаведна кваліфікаваных кадраў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

У снежні 2023 года сярэдні заробак у сектары прадпрыемстваў у Польшчы склаў 8 032,96 злотых з улікам падаткаў і збораў (больш за 1 846,5 еўра). Гэта на 9,6 працэнта больш у параўнанні з 2022 годам і на 4,7 працэнта больш у параўнанні з папярэднім месяцам, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Аналітык Польскага эканамічнага інстытута Сэбаст'ян Сайнуг(Sebastian Sajnóg) падкрэслівае, што гэта рэкордны ўзровень сярэднемесячнага заробку ад часу пераўтварэнняў у краіне, то бок з 1989 года:

- Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла пра запаволенне росту заробкаў у снежні мінулага года з 11,8 да 9,6 працэнта. Нягледзячы на гэта, рэальныя заробкі растуць на 3,4 працэнта хутчэй за інфляцыю. Сярэднемесячны заробак у сектары прадпрыемстваў склаў каля 8 033 злотых. Гэта першы такі вынік пасля 1989 года.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, занятасць у снежні была крыху ніжэйшая, чым годам раней – яна ўпала на 0,1 працэнта:

- У 2024 годзе сітуацыя палепшыцца. Лепшая эканамічная сітуацыя прычыніцца да павелічэння прапаноў працы. Выклікам для рынку працы будзе не рызыка скарачэння занятасці, але недахоп адпаведна кваліфікаваных кадраў.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення тычацца кампаній, у якіх працуе больш за дзевяць чалавек.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Сярэднямесячны заробак на польскіх прадпрыемствах у снежні 2023 года склаў 8032,96 злотых брута

22.01.2024 12:26
Дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення датычацца прадпрыемстваў, дзе працуюць больш за дзевяць чалавек.