Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Міхал Каладзейчак пераконвае, што трэба ўвесці квоты на імпарт прадуктаў харчавання з Украіны. У эфіры TVP Info палітык падкрэсліў, што выдатна разумее польскіх фермераў, якія пратэстуюць супраць празмернага імпарту ўкраінскіх прадуктаў.
Міхал Каладзейчак(Michał Kołodziejczak) лічыць, што ўвядзенне імпартных квотаў дапаможа ўладам у Кіеве і адначасова абароніць еўрапейскі рынак ад прытоку танных прадуктаў з Усходу:
- Паводле мяне, трэба вылічыць сярэднюю з 2021 і 2022 гадоў – гэта пералом вайны. Тады мы пабачым колькі тавараў імпартавалася з Украіны да вайны, а колькі пасля яе распачацця. Бярэм сярэднюю і дазваляем імпартаваць у Польшчы такую колькасць, астатнюю прадукцыю дапамагаем Украіне экспартаваць па-за Еўрасаюз.
Учора пратэсты фермераў праходзілі практычна па ўсёй краіне. Іх удзельнікі выступалі супраць увядзення ў ЕС так званага Зялёнага ладу, які прадугледжвае павышэнне якасці расліннай і жывёлагадоўчай прадукцыі за кошт скарачэння аб'ёму вытворчасці. Аграрыі таксама патрабавалі абмежавання свабоднага ўвозу прадуктаў харчавання з Украіны.
Віцэ-міністр Міхал Каладзейчак нагадаў, што ўрад вядзе дыялог з пратэстуючымі фермерамі. Перамовы з імі запланаваныя на аўторак у Міністэрстве сельскай гаспадаркі.
IAR/аз