Беларуская Служба

Украінскія перавозчыкі пачнуць акцыю пратэсту на мяжы з Польшчай

20.02.2024 08:25
Дэманстрацыя пройдзе на трох памежных пераходах: Рава-Руская-Грабеннэ, Кракаўец-Карчова і Шaгіні-Медыка.
   ,
Чарга грузавікоў да КПП, ПярэмышльPAP/Darek Delmanowicz

У адказ на блакаванне мяжы польскімі фермерамі ў аўторак 20 лютага ўкраінскія перавозчыкі плануюць пачаць акцыю пратэсту на трох памежных пераходах з Польшчай: Рава-Руская-Грабеннэ, Кракаўец-Карчова і Шaгіні-Медыка, паведаміў украінскі сайт «Укрінфарм«.

Паводле арганізатараў, акцыя будзе працягвацца кругласутачна да 15 сакавіка або да разблакавання мяжы польскімі пратэстоўцамі.

Мэта – выказаць пратэст перавозчыкаў з Украіны супраць блакавання руху грузавога транспарту, якое пачалося ў Польшчы ў лістападзе 2023 года і паводле арганізатараў, наносіць вялікія фінансавыя страты транспартным кампаніям з Украіны, экспарцёрам і імпарцёрам з абедзвюх краін і эканоміцы Украіны, а таксама аслабляе абароназдольнасць Украіны ва ўмовах ваеннага становішча.

Як паведамляе «Укрінфарм», арганізатар акцыі «забяспечыць кантроль і парадак праезду праз гэтыя пераходы». Паводле звестак украінскага міністэрства інфраструктуры, у чэргах на мяжы з польскага боку стаяць каля 3 тысяч грузавікоў.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Праз тыдзень польскія фермеры плануюць буйную акцыю пратэсту ў цэнтры Варшавы

20.02.2024 12:02
Паводле арганізатараў, акцыя пратэсту пачнецца ў 11.00 перад Палацам культуры і навукі.