Беларуская Служба

Галоўная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя прадастаўляе дадзеныя пра якасць ападкаў у Польшчы

07.03.2024 11:02
Гэта дэталёвая база дадзеных пра тое, што разам з ападкамі трапляе на паверхню зямлі і ў ваду.
Эўтрафікацыя ў лесеАвторство: F. lamiot (own work). Собственная работа, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1445956

Галоўная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя прэзентуе дадзеныя аб якасці ападкаў. Іх можна праверыць на сайце інспекцыі ў закладцы над назовам: «Якасць паветра». Дадзеныя, якія прадстаўляюць склад і забруджванне атмасферных ападкаў, гэта частка трохгадовага праекта, які рэалізуецца сумесна з Нарвежскім інстытутам даследаванняў клімату і навакольнага асяроддзя NILU.

Намеснік дырэктара Дэпартамента маніторынгу Галоўнай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя Барбара Точка(Barbara Toczko) расказала, што мадэрнізаваная сетка маніторынгу складаецца з 19 пунктаў вымярэння:

- Дэталёвая інфармацыя пра тое, што трапляе на паверхню зямлі і ў ваду, вельмі важная, таму што хімічныя злучэнні з ападкаў уплываюць на развіццё расліннасці, экасістэм і гаспадарку воднымі рэсурсамі, напрыклад, уплываюць на эўтрафікацыю вады.

Небяспечным наступствам эўтрафікацыі з’яўляецца перавытворчасць багавіння і падобных арганізмаў, што зніжае якасць вады. З'ява таксама пагражае рыбе і іншым водным формам жыцця.

Праект па мадэрнізацыі сістэмы даследавання складу ападкаў фінансаваўся за сродкі з механізма Еўрапейскай эканамічнай прасторы на 2014-2021 гады. Яе кошт склаў больш за 2 мільёны еўра.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка