Беларуская Служба

НБП: На ажыўленне польскай эканомікі паўплывае рост заробкаў

12.03.2024 14:01
Паводле прагнозаў НБП, сёлета польская эканоміка вырасце на 3,5, у наступным – на 4,2, а ў 2026 годзе – на 3,3 працэнта.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эксперты Нацбанка Польшчы чакаюць ажыўлення эканомікі. Пра гэта сведчыць справаздача аб інфляцыі і эканамічным росце. Эканамічны рост стане вынікам павышэння заробкаў, лічыць кіраўнік Дэпартамента эканамічнага аналізу і даследаванняў Нацыянальнага банка Польшчы Яцэк Катлоўскі (Jacek Kotłowski):

- Другі паказчык – гэта фіскальная палітыка, у тым ліку павышэнне сацыяльнай дапамогі для сем’яў з 500 да 800 злотых, павышэнне гэтак званай 14-й пенсіі, заробкаў у публічным сектары і адукацыі, а таксама наплыў сродкаў з еўразвязаўскіх фондаў.

Паводле прагнозаў НБП, сёлета польская эканоміка вырасце на 3,5, у наступным – на 4,2, а ў 2026 годзе – на 3,3 працэнта.

Паводле Яцэка Катлоўскага, узровень інфляцыі ў Польшчы ў значнай ступені будзе ўзалежнены ад рашэнняў уладаў адносна рэгуляваных коштаў і на канец года можа скласці ад 3,5 да 8 працэнтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі