Беларуская Служба

Палітыкі ўрадавай кааліцыі і апазіцыі абвінавачваюць адзін аднаго ў недастатковых сродках ад ЕС на вытворчасць боепрыпасаў

19.03.2024 08:02
Мэта праграмы – да 2025 года павялічыць вытворчасць боепрыпасаў у краінах Еўрасаюза да 2 мільёнаў штук у год.
Намеснік міністра дзяржаўных актываў Марцін КулясекPAP/Marcin Obara

Палітыкі ўрадавай кааліцыі і апазіцыі перакладаюць адказнасць адзін на аднога за недастатковыя сродкі, якія Еўрапейская камісія выдзеліла Польшчы на вытворчасць боепрыпасаў. Нагадваем, кампаніі абароннага сектара ў ЕС атрымаюць на гэтую мэту 500 мільёнаў еўра. З іх толькі больш за 2 мільёны еўра атрымае Польшча.

Палітыкі папярэдняй урадавай кааліцыі, то бок «Аб’яднаных правых сілаў», у тым ліку былы міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) пераконваюць, што гэта доказ неэфектыўнасці ўраду прэм’ера Дональда Туска:

- Яны таму так хвалююцца, паколькі я паказаў іхную крывадушнасць.

У сваю чаргу намеснік міністра дзяржаўных актываў Марцін Кулясек(Marcin Kulasek) адказвае, што заяўкі на фінансаванне трэба было падаць да 13 снежня мінулага года, таму гэта папярэдні ўрад нясе поўную адказнасць згаданае пытанне:

- Яны занядбалі справу. Найлепш было б прызнаць сваю віну, але яны спрабуюць перакінуць адказнасць на некага іншага.

Марцін Куласек таксама дадаў, што заяўкі, якія ў Еўракамісію перадалі польскія кампаніі Nitrochem і Mesko былі кепска падрыхтаваныя, таму яны не ўвайшлі нават у рэзервовы спіс праграмы.

Нагадваем, мэта праграмы – да 2025 года павялічыць вытворчасць боепрыпасаў у краінах Еўрасаюза да 2 мільёнаў штук у год. Прадстаўнікі ўраду Дональда Туска паведамілі, што ў Еўракамісію будзе пададзена новая заяўка на суфінансаванне польскіх фірмаў у галіне вытворчасці боепрыпасаў.

У сувязі з гэтай нядбайнасцю яны таксама не выключылі прыцягнення да адказнасці вінаватых прадстаўнікоў былога ўрада ПіС.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі