У бліжэйшую сераду, 20 сакавіка, польскія фермеры зноў будуць пратэставаць па ўсяе Польшчы. Арганізатары паведамілі пра больш за 430 планаваных дэманстрацый і блакадаў. Пратэстоўцы патрабуюць рэалізацыі патрабаванняў па павышэнні рэнтабельнасці сельскагаспадарчай вытворчасці. У сувязі з планаванымі блакадамі, ускладненняў можна чакаюць на шматлікіх дарогах, у тым ліку на кальцавых і на хуткасных трасах.
Фермерскія пратэсты былі аб’яўленыя ў большасці ваяводскіх гарадоў, а таксама на памежных пераходах не толькі з Украінай, але таксама Германіяй, Літвой, Чэхіяй і Славакіяй. Больш за 10 акцыяў запланаваныя ля Варшавы, амаль 40 – у Вялікапольшчы, кажа Себасцьян Дзямскі (Sebastian Dziamski) з арганізацый «Роля Вялікапольшчы»:
- Гэта доказ таго, што мы не здаемся. Энтузіязм у фермераў па-ранейшаму вялікі. Гэта нягледзячы на тое, што пачаліся ўжо інтэнсіўныя палявыя работы.
Пратэстоўцы асцярожна ставяцца да зменаў, якія ў апошнюю пятніцу Еўракамісія аб’яцала ўвесці ў стратэгію «Зялёны парадак». Яны чакаюць канкрэтаў па пытанню вывазу з Польшчы лішкаў збожжа і праграмы па абмежаванні імпарту харчовых прадуктаў з Украіны.
Нагадваем, прапанаваныя Еўракамісіяй змены ўключаюць: адмову ад абавязковага вываду з апрацоўкі 4 працэнтаў зямлі і стварэнне добраахвотнай экасхемы з гэтага патрабавання. Змены таксама датычацца прымянення севазвароту, абавязковых тэрмінаў унясення азімых укрыццяў і адмовы ад кантролю за выкананнем экалагічных устаноў у гаспадарках плошчай да 10 га. Краінам-членам таксама будзе прадастаўлена магчымасць змяняць свае стратэгічныя планы два разы на год (цяпер яны могуць зрабіць гэта адзін раз).
Змены, прапанаваныя Еўракамісіяй, яшчэ павінны быць ухвалены Еўрапарламентам і Еўрапейскай радай.
IAR/аз