Беларуская Служба

Навукоўцы-прадпрымальнікі могуць прыняць удзел у конкурсе Варшаўскага ўніверсітэта

02.04.2024 13:01
Конкурс «Прадпрымальнік года UW» дазваляе маладым кампаніям выйсці з ценю.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.ckstockphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Навукоўцы, якія пераўтвараюць свае даследванні ў бізнес-поспех, могуць да 5 красавіка падаваць заяўкі на конкурс «Прадпрымальнік года», арганізаваны Варшаўскім універсітэтам. Конкурс прызначаны для студэнтаў, аспірантаў, выпускнікоў і супрацоўнікаў ВНУ, якія адначасова з'яўляюцца прадпрымальнікамі.

Пераможца згаданага конкурсу ў 2023 годзе ў катэгорыі «Стартап года» Барташ Баруцкі(Bartosz Borucki) кажа, што ўдзел у конкурсе дазваляе кампаніям выйсці з ценю:

- Гэта дае папулярнасць, а гэта для стартапаў самае важнае. Між тым, Варшаўскі ўніверсітэт – гэта ўмацаванне аўтарытэту. Журы конкурсу – гэта таксама выдатныя эксперты з пазіцыяй на рынку.

Пераможцы будуць абвешчаныя ў траўні. Варшаўскі ўніверсітэт ладзіць конкурс «Прадпрымальнік года» ўжо ў 7-ы раз.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі