Беларуская Служба

Даследаванне: Амаль 45 працэнтаў супрацоўнікаў у Польшчы задумоўваюцца над зменай працы

09.04.2024 13:25
Гэта самы высокі вынік з 2018 года, падкрэслілі аўтары даследавання «Барометр рынку працы».
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У апошнія месяцы 36,2 працэнта кампаній у Польшчы змагаліся з адтокам супрацоўнікаў.  Пра гэта сведчаць вынікі даследавання «Барометр рынку працы», праведзенага Gi Group Holding.

Пры гэтым 38,2 працэнта прадпрымальнікаў заяўляюць, што яны не плануюць ажыццяўляць праграм па прадухіленні адтоку кадраў.

У сваю чаргу 78 працэнтаў апытаных працадаўцаў маюць намер захаваць цяперашні ўзровень занятасці  таксама ў наступным квартале. У той жа час 44,9 працэнта супрацоўнікаў задумваюцца над зменай працы. Гэта самы высокі вынік з 2018 года, падкрэслілі аўтары даследавання.

47 працэнтаў тых, хто зацікаўлены ў змене працы, хочуць сысці з цяперашняй пасады з-за недастатковай зарплаты, 32 працэнты - не бачаць перспектыў для сваёй прафесійнай кар’еры, а 29 працэнтаў - чакае большых магчымасцей для самаразвіцця.

Апытанне, праведзенае сярод людзей, якія плануюць змяніць працу, паказвае, што фінансавыя фактары па гэтай справе па-ранейшаму гуляюць ключавую ролю.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Беспрацоўе ў Польшчы крыху вырасла

10.02.2024 11:15
Паводле экспертаў, гэта звязана з сезоннымі фактарамі, то бок істотным абмежаваннем сезоннай працу.