З іншага боку, узрасла і колькасць беларусаў, якія жадаюць адпачыць за мяжой. Такіх Белстат налічыў 501 тысячу чалавек. Аднак, для параўнання, у дапандэмійным 2019 аналагічны паказчык дасягаў амаль мільёна.
За апошні час істотна змяніліся кірункі адпачынку саміх беларусаў, а таксама інтарэсы замежных гасцей. Так, калі на піку ўязнога арганізаванага турызму ў Беларусь у 2019 годзе доля расійскіх турыстаў і экскурсантаў складала 54 працэнты, то ў 2023 годзе ўжо 96 працэнтаў!
Атрымліваецца, толькі 4 са 100 гасцей Беларусі летась былі не з Расіі.
Закрыццё авія і чыгуначных зносін у заходнім і паўднёвым напрамку, візавыя складанасці, вайна ў рэгіёне змянілі турыстычныя кірункі беларусаў.
Калі ў 2019 годзе Расію выбірала 16 працэнтаў турыстаў і экскурсантаў з Беларусі, то ў 2023 годзе ўжо 27 працэнтаў. Папулярныя раней у беларусаў краіны Балгарыя і Грэцыя страцілі турпаток. Грэцыю цяпер абіраюць 2% беларускіх турыстаў замест 3%, Балгарыю 0,1% замест 5%.
Выраслі такія напрамкі як Грузія - з 1,8% да 6%, ААЭ - з 08% да 13%.
Вайна спыніла турызм ва Украіне. Між тым, яшчэ ў 2019 годзе там адпачывала 15% беларускіх турыстаў.
Паводле t.me/naszyhroszy/вх