Беларуская Служба

Апазіцыя патрабуе энергетычных ільготаў для малога і сярэдняга бізнесу ў Польшчы

23.04.2024 13:02
1 ліпеня бягучага года ў Польшчы вырасце кошт энергіі, які да гэтай пары быў замарожаны на ўзроўню з 2022 года.
Энергетыкаanalogicus/pixabay.com/CC0 Public Domain

Апазіцыя ў Польшчы патрабуе ўнясення зменаў ва ўрадавы законапраект аб цэнах на энерганосьбіты, які ўвойдзе ў сілу з 1 ліпеня бягучага года. Праект прадугледжвае, што максімальны кошт энергіі складзе 500 злотых (амаль 116 еўра) за мегават-гадзіну.

 Падчас прэс-канферэнцыі дэпутат ад «Права і справядлівасці» Вальдэмар Буда (Waldemar Buda) паведаміў, што яго парламенцкі клуб падчас працы над праектам у Сейме запрапануе адпаведныя папраўкі:

 - Стаўка 500 злотых за мегават-гадзіну для хатніх гаспадарак павінна прымяняцца таксама ў дачыненні да малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія складаюць больш за 90 працэнтаў прадпрыемстваў у Польшчы. Яны павінны атрымаць гарантыі, што кошт энергіі для іх не перавысіць згаданых 500 злотых за мегават-гадзіну.

  Урадавы законапраект аб цэнах на энерганосьбіты прадугледжвае, між іншым, змену дзеючых тарыфаў і энергетычны ваўчар у выглядзе грашовай дапамогі для часткі хатніх гаспадарак, які складзе ад 300 да 600 злотых.

 IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У 2050 годзе палова энергіі ў Польшчы будзе паходзіць з аднаўляльных крыніц

04.03.2024 17:38
Энергетычная палітыка Польшчы да 2040 году ў яе цяперашняй форме прадугледжвае 73% энергія, якая паходзіць з аднаўляльных крыніц і АЭС