Беларуская Служба

Польшча імкнецца да пашырэння сваёй прысутнасці на канадскім рынку

23.04.2024 13:30
Польшча з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Канады ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Прэзідэнт Анджэй Дуда PAP/Radek Pietruszka

Сёння ў Эдмантан у Канадзе праходзіць Вадародная канвенцыя – найбуйнейшая сустрэча такога тыпу ў Паўночнай Амерыцы з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў кампаній з усяго свету.

Напярэдадні згаданага мерапрыемства таксама ў Эдмантан прайшоў польска-канадскі вадародны эканамічны семінар з удзелам прэзідэнта Анджэя Дуды.

 Кіраўнік польскай дзяржавы дадаў, што Польшча з’яўляецца пятым у свеце і трэцім у ЕС вытворцам вадароду. Ён нагадаў таксама пра прысутнасць польскага энергетычнага сектара ў Канадзе:

- Найбуйнейшыя польскія кампаніі, гэта KGHM i PKN Orlen. Памер польскіх інвестыцыяў у Канадзе большы, чым канадскіх у Польшчы. Гэта не толькі доказ зацікаўлення з польскага боку, але і патэнцыялу канадскага рынку.

 Польшча з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Канады ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў 2022 годзе склаў крыху больш за 2,5 мільярда долараў ЗША. Польскі экспарт у Канаду дасягнуў 1,6 мільярда долараў, імпарт - крыху амаль 900 мільёнаў.

 IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У траўні ў Канадзе адбудзецца месяц польскай спадчыны

23.04.2024 10:20
З гэтай нагоды запланаваны шэраг мерапрыемстваў, якія папулярызуюць Польшчу і польскія традыцыі.