Больш за 50 працэнтаў палякаў лічыць ІТ-сектар найбольш прывабным месцам для працы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Randstad Employer Brand Research.
ІТ абагнала леташняга лідара даследавання, якім быў аўтамабільны сектар, падкрэслівае эксперт па рынку працы Randstad Polska Бэата Вольска(Beata Wolska):
- IT – як лідар, можа крыху здзіўляць, калі возьмем пад увагу змену канʼюнктуры сектара, які змяншае набор новых супрацоўнікаў, а нават пачынае скарачаць працаўладкаванне. Аднак, з пункту гледжання апытаных, гэта надалей галіна, якая развіваецца, а зарплата адрозніваецца на фоне заработнай платы ў іншых сектарах.
Удзельнікі апытання падкрэслівалі добрыя фінансавыя ўмовы працы ў ІТ-сектары, але найбольш важнымі для іх былі магчымасці развіцця прафесійнай карʼеры і характар працы.
На гэтую ацэнку, паводле эксперткі, таксама магло паўплываць развіццё новых спецыялізацый, звязаных са штучным інтэлектам:
- Рэспандэнты надалей высока ацэньваюць працу ў аўтамабільным сектары, а таксама сектары аўтамабільных запчастак. Аднак ацэнкі розныя, у залежнасці ад таго, якое пакаленне прадстаўляюць рэспандэнты. Для асобаў, якія нарадзіліся, прыкладна ў перыяд з 1995 па 2012 год, найбольш прывабным сектарам з’яўляецца аўтамабільная галіна, лідар апытання – IT-сектар, называецца толькі на 9-м месцы.
Найбольш цікавым месцам для працы ІТ-сектар лічаць, перш за ўсё, прадстаўнікі пакалення пасляваеннага бэбі-буму, а другім пасля аўтамабільнай прамысловасці – прадстаўнікі пакалення 40-50-годкаў.
У сваю чаргу, паводле вынікаў апытання, рэспандэнтаў найменш цікавіць праца ў сектары рознічнага і аптовага гандлю.
IAR/аз