Беларуская Служба

Доўгатэрміновае беспрацоўе ў Польшчы набліжаецца да гістарычнага мінімуму

28.05.2024 09:35
Паводле эканамістаў, апошняе зніжэнне колькасці беспрацоўных, мае сезонны характар.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

На канец красавіка беспрацоўе ў Польшчы склала 5,1 працэнта, то бок знізілася на 0,2 працэнта ў параўнанні з месяцам раней, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska)заявіла, што падзенне мае сезонны характар і звязанае з часовай занятасцю ў сферы паслуг і будаўніцтва:

- Сёлета павелічэнне попыту на працу было крыху вышэйшае, чым мы прагназавалі. Сітуацыя на рынку працы, беручы пад уваю зарэгістраванае беспрацоўе, вельмі станоўчая. Цягам месяца колькасць беспрацоўных скарацілася на 25 тысяч. Адначасова колькасць доўгатэрмінова беспрацоўных і асобаў звольненых з-за праблем кампаніяў, набліжаецца да гістарычнага мінімуму.

У красавіку колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у Службах занятасці склала 797 тысяч 100 чалавек. Згаданыя дадзеныя супадаюць з папярэдняй хуткай ацэнкай Міністэрства па справах сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Рэйтынгавыя агенцтвы станоўча ацанілі польскую эканоміку

14.05.2024 10:30
Перад польскай эканомікай станоўчыя перспектывы, але ёсць таксама некалькі выклікаў, з якімі яна павінна справіцца, лічаць эксперты.