Беларуская Служба

Упершыню за даўжэйшы час у Польшчы фіксуецца рост рэальнай пакупной вартасці зарплаты

28.05.2024 10:35
Росту заробкаў у Польшчы расце двухзначнымі тэмпамі ўжо больш за два гады, падкрэсліваюць эксперты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

У красавіку на прадпрыемствах у Польшчы сярэдні заробак з улікам падаткаў і збораў склаў 8 271,99 злотых, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (GUS). Гэта азначае рост на 11,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Росту заробкаў у Польшчы расце двухзначнымі тэмпамі ўжо больш за два гады, нагадаў Марцін Ключнік(Marcin Klucznik) з Польскага эканамічнага інстытута:

- Зараз мы бачым канкрэтную змену. У сувязі з нізкай інфляцыяй упершыню за даўжэйшы час мы фіксуем рост рэальнай пакупной вартасці заработнай платы. У красавіку зарплата ў сектары прадпрыемстваў была рэальна вышэйшай на 8,7 працэнта. У выпадку супрацоўнікаў, якія атрымліваюць мінімалку гадавы рост рэальнай пакупной вартасці зарплаты склаў больш за 18 працэнтаў. Выразны рост зарплатаў азначае таксама ажыўленне спажывання і паскарэнне эканамічнага росту.

У красавіку ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на 7,9 працэнта. Аднак у месячным вымярэнні адбылося ейнае зніжэнне на 2,2 працэнта.
Аналітык з Польскага эканамічнага інстытутa Сяргей Дручын(Siergiej Druczyn) лічыць, што лепшыя гадавыя вынікі, гэта наступства эканамічнага ажыўлення:

- Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення рост вытворчасці назіраўся амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Найбольш рост фіксаваўся ў хімічным сектары. У сваю чаргу найгорш выпала вытворчасць электраабсталявання. Паводле дадзеных, у другім квартале можна спадзявацца працягу росту прамысловай вытворчасці, што будзе вынікам паляпшэння фінансавай сітуацыі спажыўцоў. Рост зарплатаў прычыняецца да росту спажывання, а рост спажывання – да павелічэння вытворчасці на прадпрыемствах.

Са студзеня па красавік рэалізаваная прамысловая прадукцыя была на 0,9 працэнта большая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Рост заробкаў у Польшчы самы высокі за апошнія 26 гадоў  

23.04.2024 17:24
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала дадзеныя аб заробках, занятасці і прамысловай вытворчасці.

IT-сектар зʼяўляецца найбольш прывабным месцам для працы - апытанне

07.05.2024 12:30
Сярод перавагаў працы ў IT-сектары рэспандэнты называюць высокую зарплату, магчымасці развіцця прафесійнай карʼеры і характар працы.