Колькасць багатых палякаў паслядоўна расце і, у выніку развіваецца рынак прадметаў раскошы. Паводле дадзеных кансалтынгавай кампаніі KPMG, у мінулым годзе ў параўнанні з годам раней кошт гэтага рынку павялічыўся больш чым на 12 працэнтаў, складаючы больш за 42 мільярды злотых (амаль 10 мільярдаў еўра).
Хаця ў Польшчы больш за 90 працэнтаў падаткаплатнікаў плацяць падатак, паводле першай – найніжэйшай стаўкі, то колькасць людзей з вышэйшымі даходамі (ад 120 тысяч злотых у год (больш за 28 тысяч еўра)), таксама расце, кажа адзін з аўтараў справаздачы Анджэй Марчак(Andrzej Marczak):
- Далей катэгорыя багатых асобаў, заробкі якіх перавышаюць 50 тысяч злотых з улікам падаткаў і збораў (амаль 12 тысяч еўра) у месяц, а таксама вельмі багатых, якія зарабляюць у год больш за мільён злотых (больш за 235 тысяч еўра). Згаданыя асобы вылучаюцца сярод падаткаплатнікаў «падаткам салідарнасці». Нагадваю, у Польшчы падаткаплатнікі, якія зарабляюць больш за мільён злотых у год абавязаныя плаціць 4-працэнтны падатак ад сумы даходаў, якія перавышаюць згаданы мільён. Гэта такі дадатковы падатак для найбагацейшых.
55 працэнтаў рынку раскошы ў Польшчы складаюць дарагія аўтамабілі, дадаў эксперт:
- Дарагія аўтамабілі купляюць не толькі прыватныя асобы, але таксама ўстановы. Вельмі часта кампаніі купляюць дарагія аўтамабілі, як службовыя машыны для кіраўніцтва. На другім месцы, калі гаворка ідзе пра рынак раскошы апынуліся гасцінічныя паслугі і SPA. Аказваецца, што рынак раскошы – гэта не толькі прадметы і тавары, але таксама досвед, эмоцыі і ўспаміны.
Нагадваем, найбуйнейшыя рынкі раскошы ў Еўропе – гэта Францыя, Германія і Вялікабрытанія.
IAR/аз