Беларуская Служба

15 працэнтаў ВУП генеруюць кампаніі, якія знаходзяцца пад наглядам Міністэрства дзяржаўных актываў Польшчы

11.06.2024 11:30
Гэта не толькі буйны патэнцыял, але і выклік, пераконваў падчас Еўрапейскага фінансавага кангрэса міністр Якуб Явароўскі.
K
Kіраўнік Міністэрства дзяржаўных актываў Якуб ЯвароўскіPAP/Andrzej Jackowski

Кампаніі, якія знаходзяцца пад наглядам Міністэрства дзяржаўных актываў, вытвараюць 15 працэнтаў ВУП і складаюць прыкладна 40 працэнтаў капіталу фондавай біржы. Акрамя таго, яны складаюць больш за палову індэкса WIG 20, то бок індэкса найбуйнейшых кампаній, якія каціруюцца на Варшаўскай фондавай біржы, падкрэсліў кіраўнік ведамства Якуб Явароўскі(Jakub Jaworowski) падчас Еўрапейскага фінансавага кангрэса.

Еўрапейскі фінансавы кангрэс – адна з найважнейшых сустрэч фінансавага сектара ў Польшчы, працягваецца з 10 па 12 чэрвеня ў Сопаце.

Кампаніі, якія знаходзяцца пад наглядам Міністэрства дзяржаўных актываў, дзейнічаюць амаль ва ўсіх сектарах эканомікі, а ў некаторых дамінуюць, напрыклад, у фінансавым сектары, пераконваў міністр Явароўскі:

- Гэта велізарны патэнцыял. Геапалітычныя праблемы адкрываюць новыя магчымасці ў некаторых сектарах. Таксама новыя еўразвязаўскія праграмы – гэта шанец для згаданых кампаніяў. Аднак час пачаць размовы аб выкліках, паколькі кампаніі, у якіх дзяржаўная казна мае свае акцыі, адказваюць за каля 95 працэнтаў выкідаў CO2 у Польшчы. Зразумела гэта таксама вынік іхных памераў і характары сектараў іх дзейнасці, але гэта таксама сурʼёзны выклік.

Хоць патэнцыял польскага банкаўскага сектара для фінансавання эканомікі ўвесь час расце, то ў параўнанні з Еўропай, Польшча надалей адстае.

Паводле агульных ацэнак, згаданы патэнцыял складае прыкладна 400 мільярдаў злотых, то бок каля 13 працэнтаў ВУП. У той час, напрыклад, у Чэхіі – 30 працэнтаў, а ў Іспаніі – 37 працэнтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Рэзкае падзенне долі крэдытаў у Польшчы непакоіць эканамістаў

10.06.2024 12:00
Яны асцерагаюцца, што згаданая сітуацыя можа пагражаць дынаміцы эканамічнага росту ў краіне.