Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна за май абслужыў больш за 1,8 мільёна пасажыраў і прыняў больш за дзевяць тысяч тон грузаў. Гэта чарговы месяц росту і лепшы май за 90-гадовую гісторыю сталічнага аэрапорта.
У маі 2024 года сталічны аэрапорт абслужыў на 12 працэнтаў больш пасажыраў, чым у рэкордным маі 2019 года, калі аэрапорт прыняў больш за 1,6 мільёна падарожнікаў. За пяць месяцаў бягучага года паслугамі аэрапорта скарысталіся больш за сем мільёнаў чалавек. Рэкордным стаў дзень 12 мая, калі праз вароты сталічнага аэрапорта прайшлі 66 129 пасажыраў.
У першыя дні чэрвеня польскія авіялініі LOT адкрылі два новыя рэйсы з аэрапорта Шапэна: у Эр-Рыяд і Арадзея. Рэйсы ў сталіцу Саудаўскай Аравіі выконваюцца тры разы на тыдзень, па аўторках, чацвяргах і нядзелях. Палёты ў горад, размешчаны ў заходняй частцы Румыніі, будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень. У бліжэйшы час у варшаўскім порце зʼявіцца новы перавозчык – Ethiopian Airlines. Пасажыры з Варшавы змогуць ляцець у Адыс-Абэбу.
У сезоне лета-2024 сетка зносін з варшаўскага порта ўключае 123 напрамкі. За першыя пяць месяцаў найбольш папулярныя рэгулярныя напрамкі з аэрапорта Шапэна, уключалі: Лондан, Парыж, Амстэрдам, Франкфурт і Брусель. У чартарных перавозках пасажыры часцей за ўсё ляцелі на такія курорты, як Анталья, Марса-Алам, Хургада, Шарм-эль-Шэйх і Фуэртэвентура.
У маі аэрапорт імя Шапэна таксама абслужыў больш за дзевяць тысяч тон грузаў. Гэта рэкордны танаж грузаў у параўнанні з аналагічнымі перыядамі мінулых гадоў. Усяго са студзеня па май вага правезеных грузаў склала больш за 43,7 тыс. тон.
яс/IAR