Беларуская Служба

Амаль 825,5 тысячы еўра падтрымкі атрымалі кнігарні ў Польшчы

16.07.2024 10:50
Інстытут кнігі падсумаваў першы этап праграмы «Сертыфікат для малых кнігарняў».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 3,5 мільёна злотых (амаль 825,5 тысячы еўра) падтрымкі атрымалі малыя кнігарні ў Польшчы ў рамках першага этапу праграмы «Сертыфікат для малых кнігарняў».

Дырэктар Інстытута кнігі Гжэгаж Янковіч(Grzegorz Jankowicz) нагадаў, што 85 кнігарняў па ўсёй краіне атрымалі па 40 тысяч злотых (амаль 9,5 тысячы еўра), між іншым, на адукацыйныя дзеянні:

- Згаданыя сродкі можна таксама прызначыць на пакрыццё пастаянных выдаткаў. Можаце купіць абсталяванне кнігарні. Сродкі можна прызначыць на прапаганду чытання. Напрыклад, можна плаціць аўтарам за ўдзел у вечарынах; арганізоўваць майстэрні. Падсумоўваючы, дзякуючы згаданым сродкам дзейнасць кнігарні можа пашырацца.

Дапамога паступіла, між іншым, у кнігарню «Сучасная»(поль. Współczesna) ў Тарнаве. 30 гадоў ёй кіруе Данута Трыба(Danuta Tryba):

- Міністэрства і Інстытут кнігі зразумелі, што на рынку сітуацыя не найлепшая. Гэтая ўвага з’яўляецца для нас матывацыяй, каб дзейнічаць далей. Зараз, калі месяц горшы, то ў нас ёсць сродкі на арэнду памяшкання і электраэнергію іг.д. Гэта вельмі важна, бо гарантуе нам таксама псіхічны камфорт.

На праграму падтрымкі малых кнігарняў на 2024-2025 гады было пададзена 134 заяўкі, з іх 117 адпавядалі фармальным патрабаванням. Найбольшая колькасць кнігарняў атрымала падтрымку ў Мазавецкім, Малапольскім і Ніжнесілезскім ваяводствах. У бюджэце праграмы засталося яшчэ 600 тысяч злотых(больш за 141,5 тысячы еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Як гарады і вёскі бачаць магчымасці развіцця

09.07.2024 13:53
Усе органы мясцовага самакіравання чакаюць павышэння ставак падаткаў і збора.