Сёлета чакаецца прастой у жыллёвым будаўніцтве, прагназуе Давід Сулкоўскі (Dawid Sułkowski) з Польскага эканамічнага інстытуту. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала дадзеныя, паводле якіх у чэрвені гэтага года будаўніча-мантажная вытворчасць знізілася амаль на 9 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам.
Давід Сулкоўскі, які быў госцем Польскага радыё 24, падкрэсліў, што сёлета чакаецца зніжэнне прыкладна на ўзроўні 5 працэнтаў:
- Сёлета ў будаўнічай галіне чакаецца застой, які звязаны з двума асноўнымі фактарамі – гэта з аднаго боку высокія працэнтныя стаўкі, якія натуральным чынам тармозяць дынаміку інвестыцый, бо крэдыты даражэюць. Сем'і не могуць сабе дазволіць крэдыт. Будаўнічыя кампаніі будуюць менш новага жылля. З другога боку, тое, што тармозіць жыллёвае будаўніцтва і будаўніцтва дарог гэта затрымка ў паступленні фінансавых сродкаў з Еўрасаюза. Інвестыцыі будуць развівацца напрыканцы года.
Давід Сулкоўскі падкрэсліў, што ў наступным годзе чакаецца аднаўленне інвестыцый у будаўніцтва.
Колькасць жытла на аднаго жыхара ў Польшчы ўсё яшчэ адстае ад сярэднееўрапейскага ўзроўню. Цяпер на 1000 жыхароў Польшчы прыпадае 413 кватэр. Гэты вынік дае Польшчы 4-е месца з канца ў Еўропе. За Польшчай – Вялікабрытанія (371), Ірландыя (295) і Грэцыя (285). Да прыкладу, у Францыі на 1000 чалавек прыходзіцца ажно 552 кватэры, у Даніі – 515. Калі ў Польшчы захаваюцца тэмпы будаўніцтва новых кватэр на ўзроўні апошніх гадоў, то, магчыма, праз 10 гадоў Польшча дасягне сярэднееўрапейскі стандарт.
яс/IAR