Спіртагарэлачная прамысловасць у Польшчы перажывае праблемы з-за павышэння акцызаў і коштаў на электрычнасць і газ.
Банкруцтва кампаніі Bioethanol AEG і ліквідацыя піўзавода Kościerzyna – гэта толькі некаторыя сімптомы крызісу.
Кампанія Bioethanol AEG, якая працуе ў горадзе Хэлмжа каля Торуні, дзейнічала з 1940-х гадоў. Нават дзяржаўная дапамога не змагла выратаваць завод, а калі яго закрылі, усе супрацоўнікі засталіся без працы. У гэтым месяцы Browar Kościerzyna абвясціў аб банкруцтве, і Browar Leżajsk таксама мае вялікія праблемы.
Як падкрэслівае ў інтэрв'ю polskieradio24.pl старшыня Аб’яднання працадаўцаў польскай спіртагарэлачнай прамысловасці Эмілія Рабэнда (Emilia Rabenda), прычынай кепскай сітуацыі ў алкагольнай вытворчасці зʼяўляецца ў асноўным падвышэнне акцызаў. Яна нагадала, што да 2027 года акцыз будзе штогод павялічвацца на 5 працэнтаў. Больш за тое, гэта супала з павышэннем коштаў на электраэнергію і газ, што прывяло да росту сабекошту прадукцыі.
Гэта прывяло да зніжэння продажаў моцнага алкаголю – на 10 працэнтаў у 2023 годзе. Аднак прадпрымальнікі папярэджваюць, што спажыванне алкаголю не змяншаецца. На іх думку, пакупнікі ўсё радзей набываюць легальны і дарагі алкаголь у крамах і робяць пакупкі ў так званай шэрай зоне.
яс/IAR