Беларуская Служба

Замежнікі ў Польшчы могуць хадайнічаць аб дзяржаўнай даплаце на электраэнергію

06.08.2024 12:31
20% працэнтаў насельніцтва Польшчы атрымаюць гэтак званы энергетычны ваўчар.
Аўдыё
  • Замежнікі могуць хадайнічаць аб дзяржаўнaй даплацe на электраэнергію; У Варшаве 15 тысяч уладальнікаў аўтамабіляў падалі заяўкі на выключэнне з Зоны чыстага транспарту; Выкананне выбарчага абяцання аб скасаванні падатку на прырост капіталу "можа быць адкладзена на потым"
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле ацэнак урада, прыкладна 20% спажыўцоў энергіі ў Польшчы атрымаюць гэтак званы энергетычны ваўчар. Гэта каля 3,5 млн гаспадарак у краіне.

Спачатку неабходна падаць заяву на атрыманне гэтай аднаразовай дапамогі.

Роберт Тамашэўскі, эксперт па энергетычных пытаннях з Polityka Insight, адзначае, што даплаты на электраэнергію прызначаныя для людзей з самым нізкім узроўнем даходаў, якія больш за ўсё адчуюць падвышэнне цэнаў на энерганосьбіты.

- Гаворка ідзе пра аднаасобовыя хатнія гаспадаркі, гэта напрыклад пенсіянеры - яны скарыстаюцца ваўчарамі ў найбольшай ступені. У спісе ўпаўнаважаных таксама шматдзетныя сем'і, у якіх вялікае спажыванне электрычнасці, асабліва, калі ў іх электрычнае ацяпленне.

Прэтэндаваць на атрыманне энергетычнага ваўчара могуць адзінокія людзі з месячным даходам да 2500 злотых чыстымі (580 еўра), а таксама шмат асабовыя хатнія гаспадаркі з даходам на чалавека да 1700 злотых (395 еўра).

Сума дапамогі будзе складаць 300 злотых для сям'і з аднаго чалавека, 400 злотых для сям'і з двух і трох чалавек, 500 злотых - з чатырох і пяці чалавек і 600 злотых для вялікай сям'і, у якой шэсць і больш чалавек. Марыюш Маршалкоўскі, галоўны рэдактар ​​партала polon.pl, адзначае, што ў пэўных сітуацыях даплата можа быць яшчэ большай.

- У выпадку, калі галоўнай крыніцай ацяплення дому з'яўляецца электраэнергія, напр. цеплавая помпа, або электрычнае ацяпленне, то даплаты становяцца ў два разы больш - напр. адзінокая асоба атрымае не 300 злотых а 600, затым не 400 а 800. Сям'я з мінімум шасці чалавек зможа атрымаць ваўчар на 1200 злотых.

Для атрымання падвойнай сумы даплаты неабходна, каб крыніца ацяплення была ўнесена ў спіс  Centralnej Ewidencji Emisyjności Budynków.

1200 злотых гэта максімальная сума даплаты на электраэнергію. Адзначым, што ваўчар з'яўляецца аднаразовай даплатай у гэтым годзе. Заяўкі прымаюцца да канца верасня.

Замежнік таксама можа прэтэндаваць на энергетычны ваўчар, пры ўмове што: 

- знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы на падставе дазволу на пастаяннае пражыванне, дазволу на доўгатэрміновае жыхарства ў Еўрапейскім Саюзе, дазволу на часовае пражыванне

- у сувязі з атрыманнем статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Польшча,

-  у сувязі з атрыманнем віду на жыхарства з гуманітарных меркаванняў 

Замежніку  абавязкова прад'явіць адпаведныя дакументы, якія пацвярджаюць яго знаходжанне на тэрыторыі Польшчы.

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі