Заяўкі на выключэнне з Зоны чыстага транспарту падалі ўладальнікі аўтамабіляў, якія не адпавядаюць нарматывам выхлапных газаў для зоны. Яны вызваленыя ад выканання патрабаванняў да канца 2027 года. Гэта датычыцца, у тым ліку, пенсіянераў старэйшых за 70 гадоў і людзей, якія жывуць і плацяць падаткі ў сталіцы.
1 ліпеня ў Варшаве адкрылася першая ў Польшчы Зона чыстага транспарту. Прэс-сакратар Упраўлення гарадскіх дарог Якуб Дыбальскі паведаміў, што ў спецыяльны інфармацыйны пункт пададзена больш за тры тысячы заявак.
Значна больш заявак было пададзена праз інтэрнэт — амаль 12 тысяч.
- Мы ад самага пачатку заахвочвалі падаваць заяўкі праз інтэрнэт. Быў створаны адмысловы сайт, на якім можна пазначыць год выпуску аўтамабіля, паліва, якім ён запраўляецца. Такім чынам можна праверыць, ці дадзены аўтамабіль мае права заязджаць у цэнтр горада ці не. У выпадку, калі не - адразу на сайце можна запоўніць заяўку.
Зона чыстага транспарту ў Варшаве ахоплівае большую частку раёнаў Сьрудмесце (Śródmieście) і частку суседніх раёнаў: Воля, Ахота (Ochota), Прага -Поўнач (Praga-Południe) і Прага-Поўдзень (Praga-Północ).
У зону забаронены ўезд самым старым аўтамабілям - гэта дызельныя да 2005 года выпуску і бензінавыя да 1997 года. Каля 3 працэнтаў аўтамабіляў, якія ездзяць па Варшаве, не адпавядаюць гэтым патрабаванням.
яс/IAR