Беларуская Служба

Эканамісты аналізуюць, ці польская эканоміка гатовая да 35-гадзіннага працоўнага тыдня

13.08.2024 14:02
Некаторыя органы мясцовай улады ў Польшчы эксперыментуюць з 35-гадзінным працоўным тыднем.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ці польская эканоміка гатовая да 35-гадзіннага працоўнага тыдня? Нагадваем, такія рашэнні ўкараняюцца ў некаторых офісах Польшчы. Паводле эканамісткі Малгажаты Старчэўскай-Кшыштошэк(Małgorzata Starczewska-Krzysztoszek) – не.

На яе думку, скарачэнне працоўнага часу ў польскіх умовах немагчымае:

- Варта нагадаць, што ўзровень беспрацоўя ў Польшчы складае 3 працэнты, то бок 3 працэнты прафесійна актыўных палякаў не мае працы. Гэта значыць, што такой свабоднай сферы зараз у эканоміцы няма. Калі б мы скарацілі цяперашні 40-гадзінны тыдзень працы да 35-гадзіннага, то, скажам так, нехта павінен „увайсці”на рынак на згаданыя 5 гадзінаў.

Між тым, з верасня ў Вроцлаўскай мэрыі будзе дзейнічаць 35-гадзінны працоўны тыдзень. Такое рашэнне прыняў мэр горада Кшыштаф Кукуцкі.

У сваю чаргу, першым горадам у Польшчы, які скараціў працоўны час гарадскіх чыноўнікаў, з’яўляецца Лешна. Змены былі ўведзеныя з 1 ліпеня бягучага года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Цякучасць кадраў на рынку працы ў Польшчы самая нізкая за апошнія два гады

24.07.2024 07:15
Упершыню ў даследаванні Monitor Rynku Pracy заплата як прычына змены працы апусцілася на трэцяе месца.