Беларуская Служба

KGHM плануе павелічэнне інвестыцыйных выдаткаў

20.08.2024 08:01
Выдаткі меднай кампаніі павінны складаць, як мінімум 3,5 мільярда злотых (821,5 мільёнаў еўра).
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: Dziurek / Shutterstock

KGHM Polska Miedź S.A. плануе павелічэнне інвестыцыйных выдаткаў. Каб захаваць статус-кво і цяперашні ўзровень вытворчасці выдаткі павінны складаць, як мінімум 3,5 мільярда злотых (821,5 мільёнаў еўра), лічыць старшыня меднай кампаніі Анджэй Шыдла (Andrzej Szydło):

- Усё ж гэта не гарантуе кампаніі доўгатэрміновага развіцця. Гаворка ідзе пра перспектыву 30 гадоў плюс. Такі ўзровень нас не задавальняе. Пэўныя інвестыцый доўгатэрміновыя і іх трэба планаваць загадзя.

Таму, паводле старшыні, інвестыцыйныя выдаткі меднай кампаніі павінны павялічвацца:

- З аднаго боку мы будзем імкнуцца да таго, каб павышаць эфектыўнасць і генераваць грошы з аператыўнай дзейнасці, а з другога - мы разумеем, што выдаткі на інвестыцыі павінны расці загадзя, каб гарантаваць стабільнасць здабычы і бяспечную дзейнасць, уключна з размяшчэннем адходаў горных работ.

KGHM Polska Miedź S.A. мае намер прадставіць абноўленую стратэгію развіцца да канца бягучага года. Яна павінна ўключаць, у тым ліку, графік запланаваных інвестыцыйных расходаў.

Нагадваем, KGHM Polska Miedź S.A. – гэта адна з найбуйнейшых польскіх дзяржаўных кампаній; адзін з вядучых вытворцаў медзі і срэбра ў свеце. Кампанія дабывае розныя металы ў шахтах, размешчаных у Польшчы, ЗША, Чылі і Канадзе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Павышэнне заробкаў не затрымала настаўнікаў у школах

08.08.2024 12:05
У польскіх школах не хапае настаўнікаў матэматыкі, замежных моваў, педагогаў і псіхолагаў.