Пасля таго, як ракета Ілона Маска вывела на арбіту EagleEye - самы вялікі польскі спадарожнік, акцыі кампаніі Creotech Instruments – лідара навукова-прамысловага кансорцыума, які выпусціў спадарожнік, сталі самай лепшай інвестыцыяй на Варшаўскай біржы, паведаміла Rzeczpospolita.
Паводле каментатараў, ёсць за што змагацца - кошт сусветнага касмічнага рынку ўжо вылічваецца сотнямі мільярдаў долараў і дынамічна расце.
Паводле дадзеных Польскага касмічнага агенцтва (POLSA), у 2022 годзе агульны кошт даходаў еўрапейскага касмічнага сектара склаў амаль 93 мільярды долараў, з якіх 60 працэнтаў – гэта даходы ад спадарожнікавай навігацыі, а 31 працэнт - спадарожнікавай сувязі.
У касмічным сектары ў Еўропе ўжо працуе больш за 231 тысяча чалавек. Польскі касмічны сектар складаецца з больш чым 400 суб'ектаў (кампаній і інстытутаў). Ужо больш за 200 з іх штодзённа супрацоўнічаюць з Еўрапейскім касмічным агенцтвам. Колькасць занятых у гэтым сектары дасягае 15 тысяч чалавек.
У сваю чаргу кошт кантрактаў, атрыманых польскімі кампаніямі, перавышае 140 мільёнаў еўра. Паводле POLSA, 90 працэнтаў ад сумы, заяўленай у рамках факультатыўных праграмаў Еўрапейскага касмічнага агенцтва (прыкладна 180 мільёнаў еўра) вернуцца ў Польшчу ў выглядзе заказаў.
аз