Беларуская Служба

Хатнія гаспадаркі ў Польшчы могуць ужо плаціць за электраэнергію паводле дынамічнага тарыфу

27.08.2024 12:30
Эксперты падкрэсліваюць, што для часткі спажыўцоў пераход на дынамічны тарыф можа быць карысны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарAlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

З мінулага тыдня хатнія гаспадаркі ў Польшчы могуць ужо плаціць за электраэнергію паводле дынамічнага тарыфу. Раней такая магчымасць была даступная выключна для бізнес-кліентаў.

Дынамічныя тарыфы - гэта тарыфы, якія дзейнічаюць у рэжыме рэальнага часу, то бок кошт энергіі мяняецца разам з ваганнямі коштаў на Польскай біржы электраэнергіі.

Нагадваем, зараз найбуйнейшыя прадаўцы энергіі павінны прапанаваць такую магчымасць разліку за электраэнергію таксама індывідуальным спажыўцом.

Галоўны рэдактар ​​green-news.pl Юстына Пішчатоўска (Justyna Piszczatowska) лічыць, што для часткі спажыўцоў дынамічныя тарыфы могуць быць карыснымі:

-  Трэба ведаць сярэдні профіль цэнаў на працягу дня. Вядома, што, напрыклад, летам у гадзінах піку, то бок з 12.00 да 13.00, калі шмат энергіі вытвараюць фотаэлектрычныя фермы, фіксуецца лішак энергіі ў сістэме і тады электраэнергію можна купіць больш танна. Калі нехта можа дапасаваць да такога графіку спажыванне электраэнергіі ў сваёй хатняй гаспадарцы, то ён фактычна зможа зэканоміць.  

Паводле Юстыны Пішчатоўскай, каб перайсці на дынамічны тарыф, трэба будзе падпісаць як мінімум дадатак да дзейнай дамовы:

- Такія дадаткі часта падпісваюцца, напрыклад, пры змене ставак, у тым ліку павышэнні цаны за электраэнергію. Таму, на самой справе, заключэнне дамовы па новым дынамічным тарыфе –простая справа. Больш складана ўсё выглядае, калі гаворка ідзе пра прадаўцоў электраэнергіі. Пакуль мы не чулі пра ніякія карысныя для спажыўцоў прапановы.

Упраўленне рэгулявання энергетыкі нагадвае, што заключэнне дамовы паводле дынамічнага тарыфу азначае адмову ад абароны ў выглядзе максімальнай цаны (500 злотых за мегават-гадзіну без уліку падаткаў і збораў), якой хатнія гаспадаркі ў Польшчы могуць скарыстацца да канца бягучага года.

Дынамічныя цэны для хатніх гаспадарак выкарыстоўваюцца, напрыклад, у Нарвегіі, Нідэрландах і Эстоніі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Які від абагрэву найбольш танны?

23.07.2024 15:31
Арганізацыя Polski Alarm Smogowy параўнала выдаткі на абаграванне дамоў рознымі відамі энергіі.